Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ранішні сон маці

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)
Шкадуючы,
               будзіць дзяцей
Маці на золку:
– Волечка, ўставай.
Уставай, Міколка...

Аладак вам напякла –
Астынуць жа на пяколку.
Волечка, ідзі еш,
Ідзі еш, Міколка...

Суседскія,
              пэўна,ўжо
Сабраліся ў школку
Волечка, паспяшай,
Паспяшай, Міколка...

Будзіць,
          будзіць дзяцей
Маці на золку...
Волечка не ўстае,
Не ўстае Міколка.

Трыццаць гадоў прайшло,
А ёй усё сніцца...
Маці бяжыць на сяло
Сном падзяліцца.

– Любая, іх у сне
Як жывымі бычу...

З іншаю – уздыхне,
А з іншаю – і паплача...