Раней за сонца ўстану рана я.
Крылаты золак не прасплю.
Прайдуся сцежкамі крамянымі
ўлюбёная ў сваю зямлю.
Прамчуся за вятрамі гонкімі
па бальшаках зялёных...
Сустрэне луг мяне рамонкамі,
прастор — блакітам лёну.
Барок грыбамі запалоніць:
лісіц — грабі ў ахапку.
Грыб шчыры ў ветлівым паклоне
скідае долу шапку.
Паміж чарніцамі-насмешкамі
згубілася ў гушчэчы.
Унізе пахне сыраежкамі,
а зверху птах шчабеча.
Паабтрасаю росы з голля —
абудзіцца рака.
Абсыпана буйное поле
званочкам жаўрука.
Ліецца песня з-пад блакіту
на маладое жыта,
жывое серабро нібыта,
густой расой абмыта...
Зямля шчырэе і смяецца,
спявае радасць лету.
I можна абысці, здаецца,
за сонейкам паўсвету.
нарадзілася песьня,віншую!
нарадзілася песьня,віншую!