"Як жораў, як ластаўка, вывяргаў я гукі,
тужыў, як голуб, маркотна глядзелі вочы мае да неба:
Госпадзе! Цесна мне; выратуй мяне.”
Ісайя, 38:14
Аднойчы ты сыходзіла з вакзалу,
Зьняможана сьхіліўшы галаву…
Не, ты не йшла, ты ціха памірала,
А я дагэтуль, бачыш вось, жыву.
Жыву, але ніхто ня дасьць адказу,
Не дапаможа ісьціны даўмець, –
Што лепш было: памерці там, адразу,
Ці тут канаць штодзённа, па ледзь-ледзь.
Адно прашу, судзіць мяне ня трэба,
Ёсьць страшны суд у кожнага ўнутры:
Я прыручыў, каб зрынутым быць зь неба
І ўрэшце зразумець Экзюперы.
Вялікі грэх той аддаецца болем,
Перацякае ў кроў маю іржа…
Застаўся жыць, каб аніхто ніколі
Не зьняў мяне з пакутнага крыжа.
Ня кленчу “выбачай!”, бо гэта вельмі мала,
Як мала нават скласьці галаву…
За тое, што ты ціха памірала, –
Пракляты небам, я яшчэ жыву.
Чытачы! Звярніце ўвагу на
Чытачы! Звярніце ўвагу на гэты выдатны верш!
І сапраўды! Дзякую аўтару за
І сапраўды! Дзякую аўтару за выдатны верш і госцю за тое, што знайшоў.