Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роднай мове

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Гукі званоў, ветра дзіўная песня,
Гутарка шумнай вады з берагамі.
Звонкі, вясёлы капёж на прадвесні,
Восеньскі шэпат лісця пад нагамі.

Усё ў табе: птушак спеў на світанні,
Гучных цыкад перазвон вечаровы.
і за адно толькі слова КАХАННЕ
Благаславёная, родная мова!