Роднай мовы толькі тыдзень…
А калі ўжо будзе год?
Гэта свята калі прыйдзе?
Падкажы мне, мой народ?
Чаму так табе не люба
Мова прадзедаў, дзядоў?
Нібы птушка ў клетцы дзюбай
Прабівае шлях дамоў.
Выпускаеш, як сіроту,
На гадзіну, ці на дзве…
А яна штодзень галотай
Ля вушэй тваіх гудзе.
Прытварыўся, што не чуеш.
Ці бірушы прыкупіў?
Ты за што яе марнуеш?
Ты чаму яе згубіў?
У ёй зярняткі нашых ніваў,
Продкаў нашых галасы.
Яе голасам шчаслівым
Шапацяць, пяюць лясы.
Птушкі вучаць яе песні,
Разумеюць і звяры.
Дык дазволь ёй уваскрэснуць
Ў кожнай хаце і двары!
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120022603219
Выдатна
Выдатна