Шлях шырокі,ды межы вузкія-
Словы родные,беларускія.
Як гармонік,ты ,Мова, пявучая
Ды як рэчанька,ты бліскучая.
Ля калыскі гучала песенна
Галасочкам бабулі Насці,
На арэлях гайдала весела
І дала мне ключы да шчасця.
Захапленне табою вымаўлю,
Прыхінуся сваёй пяшчотаю,
У цябе прабачэнне вымалю,
Падзялюся цяплом, лагодаю.
Уставай!
Узнімайся жоравам!
Палымней на усходзе ранкам,
Суцяшай
маё сэрца
гоманам -
Я шукаю ў Цябе прыстанку.
Вельмі нядрэнна!
Вельмі нядрэнна!
Дзякуй за адзнаку! Прыемна.
Дзякуй за адзнаку! Прыемна.