Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Родная мова

Сярэдняя: 4.3 (8 галасоў)

Родная мова, матчына мова,
Думкi яскравы палёт,
Лечыць, кранае роднае слова,
Крылы дае на ўзлёт!

Мова жывая, льецца крынiцай,
Чыстым струменем гучыць,
Светам сваiм, нiбы яркай зарнiцай,
Шлях да дабра азарыць!

Гукi яе, як адна асалода,
Ласка радзiмай зямлi,
Быццам расы ранiцой прахалода,
Сонца прамень у далi!

Родная мова, шчыра вiтаеш,
А я да вытокаў iмкнусь,
Родная мова, ты праслаўляеш,
Краiну маю, Беларусь!

© Copyright: Серов Егор Михайлович, 2013
Свидетельство о публикации №113012609165