Родная мова
Мова,родная мова, мая!
Зноў на карту твой кінуты лес.
Будуць зноў вырашаць: жыць табе ці не жыць
Сярод родных палёў і бяроз.
Мова, бедная мова, мая,
Колькі трэба цярпення і духу,
Каб ты выжвць змагла, каб змагла перажыць
Гэты шквал, гэты боль, завіруху.
Вельмі цяжка табе, спачуванні прымі.
Знай, што любяць цябе нашы людзі,
Што ў вяках будзеш жыць ты на роднай зямлі
І радней цябе мовы не будзе.
Будзем песні спяваць,будзем вершы складаць,
Казаць казкі і весці размовы.
Нас не здрадзіць табе, ні купіць, не прадаць
Не прымусіць ніхто і ніколі.
1998 г. Г. Жытнікава