I страт перажыў і пагарды сцярпеў —
He ўмесцяць Дняпро і Нарач.
Пад бокам — нібыта гісторыі спеў —
Рыпелі турэмныя нары.
To з роднай сялібы нядоля вяла,
To гналі ў Сібір па этапу.
Аб тым, што ты вораг, на ўзлёце крыла
Кляймо выбівалі сатрапы.
На дзюрку апошнюю ты паяснік
Падцягваў вясною нішчымнай.
А над галавою — дзяржаўнай хлусні
Выбухвалі бурбалкі чынна.
I сын табе ў вочы не раз чужаком
Глядзеў і прылюдна цураўся,
А ты праклясці мог толькі маўчком,
Бо мову язык забываўся.
Як толькі на ніве тваёй каласком
Вякоў выспявала надзея,
На ўздыме, каб шлях ты адольваў паўзком,
Стралялі ў спіну дабрадзеі...
Ды з пылу і тла ты ўзнімаўся ізноў
I дню непражытаму верыў.
I сцежку крывавую пасмы дажджоў
Змывалі на досвітку шэрым.
З душою наросцеж, хапком, напавер
Ты ўзводзіў вышынную хату;
На шыі з пятлёй трыццаць сёмы паверх
Вісеў над падмуркам трыццатым.
«Дзе вашы магілы, бацькі і дзяды?» —
У жвір, як у памяць, — лапата:
Дарог абарваных шукаюць сляды
Нашчадкі твае ў Курапатах.
Няўмольна твой лёс паўтарае віткі,
Ды вочы твае з надзеяй
З-пад хлебаробскай мазольнай рукі
Насустрач сынам паглядзелі.
Ты жыцьмеш, мой краю: на ўсе паляглі
Пад сосны — хто ў крамным, хто ў зрэбным...
Ты выжыць павінен, бо з гэткай зямлі
Ўзнімаюцца зоркі на неба.
Фантастычны верш. Цяпер мой
Фантастычны верш. Цяпер мой улюблены)))
выдатна
лепшы верш