Сваю спявае вецер песню ў полi,
Шумяць iначай ад вятроў лясы,
Ў цудоўных гуках ёсць заўжды даволi
Адметнасцi чароўнай i красы.
Па-iншаму ракочуць ў моры хвалi.
I б'е няшчадна ў берагi прыбой,
Вятры заўсёды гукi выклiкалi
Цi з радасцю жаданай, цi з журбой.
Аднолькавы гуляе ўсюды вецер,
Ды ў кожнага гучыць свая струна,
Бо сумна было б жыць на белым свеце,
Каб песня у вятроў была адна.
У кожнага народа свая мова,
Кiтаец кажа, турак цi француз,
Чужое мы даўно галубiм слова,
Струн родных не кранае беларус.