Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анатоль Балуценка

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Яны шануюць Пушкiна – як бога,
Вялiкiм i магутным стаў народ,
У будучыню – ясная дарога,
Амаль няма для рускiх перашкод.

Шэўчэнка да спадобы Украiне,
У кожнай хаце ёсць партрэт яго,
I гонар украiнцаў не пакiне,
Яны шануюць генiя свайго.

Ад Бога мова ў кожнага народа,
Ды колькi трэба абяцаць спакус,
Каб роднай мовы нам было не шкода.
Так два стагоддзi робiць беларус.

Не скончылась да рускай мовы мода,
Сваiх паэтаў брыдка нам чытаць,
Але не будзе iснаваць народа,
Калi няма каго ушанаваць.



Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Першадрукар Францiшак Скарына!
Вядомы мала нам, а вельмi шкода,
Такая постаць толькi ёсць адна,
Ён – сiмвал беларускага народа.

Манголы ўсход i поўнач занялi,
На поўдзень туркi часта набягалi,
А беларусы вольнымi былi,
Сваю лiтаратуру развiвалi.

I набiрала моц ў той час яна,
Мы ўсiх славян тады апяраджалi,
Таму у нас з'явiўся Скарына,
I першымi мы кнiгi друкавалi.

Але даўно змянiлiся часы,
Мы паступова першасць разгубiлi,
Ад моўнай адцуралiся красы,
Чужую мову палка палюбiлi.

Ў тым ёсць твая, i ёсць мая вiна,
Што страцiлi адметнасць Беларусi,
Што быў забыты генiй Скарына,
Што мова цэлы час была у скрусе.

Пяцьсот гадоў пайшло у небыццё,
Iмям яго цяпер праспект назвалi,
Ды далей засталося забыццё,
Бо моваю яго не размаўлялi.