Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Роспач

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)

Цяжка дыхаць, усе няўлад,
Чорту калыску люляе Урад.
Высьпела сьмецце часін ліхалецця,
Душу народа далі ў заклад.

Абрыдла ўсё…
Як паўплываць на хібы лёсу
І бараніцца як ад навалы’.
У думках, сэрца сум заносіць
Па спусташонае зямлі.

Што я магу …
Пераўтварыцца, сьлязмі на землю ўпасці навальніцай,
Каб зерне, вартае радзіцца, магло магутнай нівай укараніцца.
То можа з роднае крыніцы напіцца сэрцам прагі адрадзіцца ?

Народ, што выспа на рацэ
Яму ад роду ўсё магчыма
Укараніцца ў берагі
Ці зьнікнуць у вадзе імклівай.

Як жораў у вырай адлятая
Курлыча ў небе ад адчаю.
Мы адчуваем карані
Пры развітаньні з родным краем.

Смуткую …
Прыдзе час уйду – зязюля кожнаму кувала
Ды не спазнаць тае тугі , што ўрэшце носьбітаў не стала.
Тых, хто падняўшы ліхтары, пакутамі аплочваў славу.

Хто грае зараз у чароўную дуду – людзей шугае быццам лісце на вятру.
Сумленьне й розум больш ня трэба - дурное рэха у адказ: “ Відовішчаў і хлеба !”
Радзіму размяняць на каўбасу ?!..
Няўжо ня ўбачу Беларусі, якую у сябе нясу.

“Пагоня” !...
Шэсцем неўміручым
Ад краю ў край, да Бога ў Рай,
За вольны шлях да Беларусі – Літвы Вялікай
Аб’яднай !



Прочитал верш и не более

Прочитал верш и не более того....