Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ручай

Сярэдняя: 4.2 (179 галасоў)

Сачу празрыстыя струмені
Сярод сутоння серабра.
Санлівай сіні сум асенні
Спяшаю ў песні пасабраць.

Звініць званком звонкагалоса,
Задумна зойдзецца здаля.
Ад звону зумкага, здалося,
Загалубілася зямля.

Булькоча балаўнік без стомы —
Бы бесядзь будняя бабуль.
Булькоча, быццам будзідь бомы:
Буль-буль, буль-буль...

За ім скакаў я бесклапотна —
Куды ж, пястун, мяне завёў?..
Баюся здацца старамодным:
Няма ўжо гэткіх ручаёў!



а мне верш вельмі падабаўся,

а мне верш вельмі падабаўся, бо гэта й ёсьць сапраўднае паэзіяй. Дзякуй вялікі аўтару!

Поўная бязглуздіца... Няўжо

Поўная бязглуздіца... Няўжо Сіпакоў можа лічыцца паэтам

очень хорошее стижотворение

очень хорошее стижотворение

Шык..

Шык..

Здзіўляюся, як магчыма пісаць

Здзіўляюся, як магчыма пісаць ТАК!!! Архізвонкі і архінепаўторны верш!!! Дзякуй!

Автор просто красавчик )

Автор просто красавчик ) Первые 3 столбика чистый отжиг =3

эт точно!весело))

эт точно!весело))