Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

“Рускаязычным зямлякам”.

Сярэдняя: 4.6 (14 галасоў)

Я з вамі, ТУТ –
пакуль яшчэ жывы !
НікУды ад мяне вам не падзЕцца !
На сваёй Мове – з вамі буду “говорить” –
вясьці Размову, размаўляць !
гаворка,
ТУТ на Беларусі, так завецца.

Ня ўпёртасць гэта – “стАрага Казла”,
як на мяне хтось,
ў думках,
чартыхнецца.
Мы, Беларусы – ТУТ жылі, й жывем,
і Мова наша – з намі ТУТ была !
І Мова наша –Гонар,
а не сьмецце !

І размаўляю я на Ёй, на Мове –
дзе толькі, з кім, дводзіцца сустрэцца !
Я до-о-о-оўга жыць збіраюся, панОве –
і ад маёй Мовы –
вам нікУды не падзЕцца !
*+*
25 лістапада 2014 г.



Цудоўна!)…Каб кожны так

Цудоўна!)…Каб кожны так думаў…Здароўя Вам, Алег..і доўгіх гадоў жыцця!