Рыцарскае брацтва
Павярнуўшы на хвілінку
на шэсць соцень годзікаў
час, сышліся ў паядынку
лідскі рыцар з гродзенскім.
Ролю ворагаў іграюць,
гнеў узняўшы бураю, –
аб шчыты мячы ўдараюць,
аб даспехі бухаюць.
У абодвух спрыт і вопыт –
не сагнуць іх латамі!
Біцца і з чарцямі хопіць
моцы ў іх рагатымі!
Латы моцныя і ў ззянні –
мятымі не зробяцца!..
Аказаўся, мой лідзянін,
ты мацней за гродзенца!
Між сабою па-сяброўску
абняліся “ворагі”:
“Між сабой сябры – не воўкі –
у любым мы горадзе.
Брацтвам рыцарскім адзіным
ты, зямля, населена.
Дзякуй: цяжкі паядынак.
А цяпер – за келіхі!”