Знайшлі сакрэт Страдзівары.
Каб скрыпка
была жывою,
Ён клаў вулканічны попел
Грунтоўкай пад чысты лак.
I скрыпка лунала марай,
I гукі грымелі морам,
I музыка грознымі кроплямі,
Як лава,
са струн цякла.
Шаноўныя навукоўцы!
Навошта ж гадаць-прарочыць,
Адкуль
у майго народа
Песень велічны звон,
Адкуль
набраліся моцы
Купала і Багдановіч?
Гэта ўсё той жа попел,
Попел —
пад хараством.
Бо гэтулькі ў нас згарае
Велічных даўніх ценяў,
Годнасці і імкненняў,
Талентаў і надзей,
Што чорны агонь вулкана
Кожны носіць у сэрцы,
I муры ацалелыя
Святлей,
чым думкі людзей.
Бо гэтулькі ў нас ахвочых
Будавацца на костках,
Лакіраваць апёкі
Задраўшы насы,
ісці,
Што самай цямнюткай ноччу
Мы не ўяўляем,
колькі
Попел займае горкі
Месца
ў нашым жыцці.
Што чорны агонь вулкана Кожны
Што чорны агонь вулкана
Кожны носіць у сэрцы,
I муры ацалелыя
Святлей,
чым думкі людзей.
Бо гэтулькі ў нас ахвочых
Будавацца на костках,
Лакіраваць апёкі
Задраўшы насы,
ісці,
Што самай цямнюткай ноччу
Мы не ўяўляем,
колькі
Попел займае горкі
Месца
ў нашым жыцці.
Людміла, калі пішаце чорнымі фарбамі пра роднае, то рабіце ўсё ў параўнаньні: а што робіцца ў сьвеце. Можна і ТРЭБА крытыкаваць і выкрываць гэту АНТЫБЕЛАРУСКУЮ ўладу, але не саму РАДЗІМУ. На Захадзе, напрыклад,/калі ня ведаеце/ проста не прынята ганьбіць Радзіму!
А мы не Захад, прабачце. І
А мы не Захад, прабачце. І хто гэта сказаў, увогуле, што нам трэба раўняцца на яго?! А верш харошы. Варты. І праўдзівы, калі хочаце. І што вы ўсе да ўлады гэтай няшчаснай чэпіцеся... Прычым тут яна... Заслужылі, значыць
цудоўны верш !!!
цудоўны верш !!!
Дзякуй вялікі за радкі: Мы не
Дзякуй вялікі за радкі:
Мы не ўяўляем,
колькі
Попел займае горкі
Месца
ў нашым жыцці...........