Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Салдацкая восень

Яшчэ не ацэнена

Салдацкая восень, асыпалiсь клёны,
У садзе прайшоỹ залаты лiстапад.
Калi я забуду, напомняць пагоны,
Што я беларускага войска салдат.

Каб нас спаткала за зiмой вясна,
Каб нашы мамы з гора не сiвелi,
Каб не настала новая вайна,
Надзелi мы салдацкiя шынэлi.

Трымаюць раỹненне i крочаць калоны,
Душою адчую з'яднаны атрад.
Павер, не забуду герояỹ iмёны
I што бараню я святло родных хат.

Каб нас спаткала за зiмой вясна,
Каб нашы мамы з гора не сiвелi,
Каб не настала новая вайна,
Надзелi мы салдацкiя шынэлi.

Не здзiвiць мяне ужо смак пота салёны,
I я разумею вайсковы загад.
Я многа змагу для тваей абароны,
Як мужны, адданы Радзiме салдат.

Каб нас спаткала за зiмой вясна,
Каб нашы мамы з гора не сiвелi,
Каб не настала новая вайна,
Надзелi мы салдацкiя шынэлi.

I будуць днi за днямi пралятаць,
Прыйдзе загад, сустрэне маць салдата.
І будзем добрым словам успамiнаць
У жыццi цывiльным нашага камбата.
Мы будзем помніць нашага камбата!