Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сама

Сярэдняя: 4.9 (9 галасоў)

Вавёрачка арэшак ухапіла
I так, і сяк яго на зуб бярэ,
Але ці не хапае сілы,
Ці дужа цвёрды той арэх,
Ды ён не паддаецца…
– Давай сюды! – Матуля весела смяецца. –
Малая ты яшчэ, дапамагу,
Бо кволенькія зубкі...
– Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. –
Сама я раскусіць змагу!
I што б вы думалі? Хапіла сілы.
Хоць не адразу — ды сама
Арэшак раскусіла!

Без цяжкасцей і перамог няма!



Сама, сама.( Малочны зуб

Сама, сама.(
Малочны зуб згубіла,
І дзірка між зубоў астатніх на ўвесь свет!
Куды ж глядзела ты матулечка? Дзе бЫла?
Вучыла вось дачушачку), ды і сябе!