Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Эдуард Валасевіч

Нарадзіўся 12 сакавіка 1918 года ў горадзе Магілёве ў сям'і чыгуначніка. У 1935-1936 гг. працаваў грузчыкам на чыгунцы. Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1941). З 1941 г. у Савецкай Арміі - спачатку ў 1-м камуністычным знішчальным батальёне пры ЦК КП Беларусі, потым - у дзеючай арміі на Бранскім, Заходнім франтах. Быў цяжка паранены (1943).

З лістапада 1943 г. працаваў у Дзяржаўным архіве Аджарскай АССР (г. Батумі), з 1944 г. выкладаў фальклор і расейскую літаратуру ў Магілёўскім педінстытуце. Загадваў аддзелам у абласной газеце «За Радзіму». У 1952 г. пераехаў у Менск. Працаваў у часопісах «Полымя», «Вожык», у Белдзяржфілармоніі, у 1970-1974 гг. быў дырэктарам Беларускага аддзялення Ўсесаюзнага агенцтва па аўтарскіх правах СП СССР.

У друку выступае з 1938 г. (газета «Камунар Магілёўшчыны»). Першую кніжку «Вершы і байкі» выдаў у 1954 г. Аўтар зборнікаў баек «Залатая рыбка» (1957), «Як дбаеш - так і маеш» (1958), «Арліны суд» (1959), «Соль» (1962), «На вясёлай хвалі» (1967), «Казёл адпушчэння» (1968), «Туды і рак з кляшнёй» (1970), «Сур'ёзна і з усмешкай» (1973), «Палюсы» (байкі і санеты, 1977), «Рагаты анёл» (1978), «Кругавая парука» (1979), «Бегемот і іншыя» (1982), «Яечня на далоні» (1984), «Лірыка і сатыра: Выбранае» (1988), а таксама кніжак-баек для дзяцей «Камар-званар» (1959), «Байкі» (1960), «Горкі мёд» (1967), «Спех - курам на смех» (1982), казкі ў вершах «Дняпроўскія чарадзеі» (1963, 1988).

Камедыі, скетчы выйшлі ў зборніках «Свет клінам не сышоўся» (1958) і «З хворай галавы на здаровую» (1961).

Сябра СП СССР з 1950 г. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі.



Сярэдняя: 4.4 (8 галасоў)

(Пародыя на Уладзіміра Корбана)

Ў калгасным полі, пад прышчэпленай вярбой,
Якая над вадою голле распусціла,
Адна дзяўчына лынды біла...
А што ж рабіць было ёй тут адной?
А на вярбе, між іншым, спелі дулі!
Яны дзяўчыны ўвагу хутка прыцягнулі...
Ды як жа дулі гэныя дастаць?
Хаця яны навідавоку,
Але вісяць не нізка, а высока!
Дзяўчына села, пачала чакаць:
Мажліва, ёй і пашанцуе —
I дуля спелая сама ў рот упадзе...
Як тут Цярэх каня паіць вядзе,
I ў дзеўкі ён пытае:
— Паласавацца дулямі жадаеш?..
— Так-так, Цярэшачка, мой галубок,
Ускоч на дрэва, сарві мне дуль з пяток...
— Бач ты, паненка, ка-ра-ле-ва!
А трасцы ў бок!
Сама ты ўзлезь на вербу, патрасі —
Вось дуль і пад'ясі!
Ці чула?
А седзячы, як пень, з'ясі ты скулу!

Цярэх — хамула і лапух
I не тыповая ў наш час фігура...
Разгорнем барацьбу за масавую фізкультуру,
Каб кожны лазіў на вярбу!



Яшчэ не ацэнена

Вавёрачка арэшак ухапіла
I так, і сяк яго на зуб бярэ,
Але ці не хапае сілы,
Ці дужа цвёрды той арэх,
Ды ён не паддаецца…
– Давай сюды! – Матуля весела смяецца. –
Малая ты яшчэ, дапамагу,
Бо кволенькія зубкі...
– Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. –
Сама я раскусіць змагу!
I што б вы думалі? Хапіла сілы.
Хоць не адразу — ды сама
Арэшак раскусіла!

Без цяжкасцей і перамог няма!