Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Санет Крушына

Сярэдняя: 5 (208 галасоў)

Першаму Князю Вялікага Князства Літоўскага МіНДАЎГУ

Што засталося нам у памяць ад дзядоў-
Ляжыць крушынаю замшэлых валуноў.

Змывае жаль магутнымі павaдкамі ракі
і помняць не ўсе старыя берагі.

З лясоў сырых, са скошаных лугоў,
Прыходзяць сны ад векавых дубоў.

Павольна так гісторыю нам край пяе
і з ласкі божай князь Вялікі ўстае.

Трымае моцна ён, як у былых вяках-
Лес, мір і будучыню ў сваіх руках.

Каб не забылі мы глыбокіх каранёў,
Салодкі волі смак і цішыню капліц,
Пад раніцу са стылых туманоў
Спадар Зямлі ідзе, як подых навальніц.



Адзначу, што ў 2011 годзе,

Адзначу, што ў 2011 годзе, менавіта за ўдзел у конкурсе на стварэнне праектаў помніка Міндаўгу ў Навагрудку з санетам “Крушына”, аўтар Сяргей Брандт атрымаў ўдзячнае пісьмо ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Санет "Крушына" мае глыбокі сэнс. У ім чуваць любоў аўтара да Радзімы, да мовы
і да мінуўшчыны. Паэт стварыў вельмі выразны вобраз легендарнага князя Міндаўга, асоба якога сімвалізуе глыбокія гістарычныя традыцыі існавання беларускай дзяржаўнасці.
Санет абудзіў у маёй душы розныя думкі. Але сярод іх ёсць і самая моцная: у Санеце мне чуецца заклік будаваць наша жыццё на моцных падмурках гісторыі. Яе я хачу перадаць усім тым, каму неабыякавы лёс нашай краіны і яе культуры. А таксама падзякаваць паэту за моцныя і непаўторныя ўражанні.