Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сем дзён... і далей будзем разам

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Хвалі лятуць,
А з далёкага воблака
Вызірне промень
Пагладзіць ёй локаны...
Мора бязмежна,
А вочы прывабныя
Зноўку ў бездань
Мяне так і цягнуць.

Хвалі лятуць,
А ля нашага востраву
Спіны дэльфінаў
Мільгаюць уранак...
Хто жа раскрыў
Што мы тутака тыдзень
Сціпла, паціху
Збіраем світанак

Хвалі лятуць,
А з далёкага горада
Тэлефануюць,
І сябры хвалюцца...
Там жа маркотна так.
Трэба вяртацца.
Толькі гляджу,
З ёй ужо не растацца.



адным словам, хэпі-энд, і

адным словам, хэпі-энд, і гэта заўсёды цудоўна.