Знявечана,разбіта і разрэзана
Жыцця няўзгодай сэрца чалавечае.
Яно баліць,яно крычыць,яно пакутуе...
Жыве і плача ў ланцугі закутае.
Яно не прызнае дабра прадажнага
І жаліцца не ўмее,бо адважнае,
А боль не разумеюць людзі іншыя,
Бо думаюць,што гэта ўжо залішнее.
А сэрцу беднаму
Каб зніклі мукі вечныя,
Патрэбны ласка ды пяшчота чалавечыя.
Але ў наш час прадвінуты,разбэшчаны
Ўсё болей сэрцаў хворых і знявечаных...
Знявечаных не куляй ці гарматаю,
А словам колкім,злыбядой зацятаю.
І вось да іх як да пустэчы ставяцца,
Праходзяць міма,сэрцаў не кранаюцца...
І сэрцаў крык сарвецца ў мора безлічы,
І змоўкнуць на стагоддзі сэрцы чалавечыя.
Добры такі верш, але трохі
Добры такі верш, але трохі банальны.