Зіхаціць падзеямі занятае,
Зачарсцвелае ў забітых закутках
Сэрца, патрапанае, пабітае,
Сэрца, што спазнала боль і жах.
Больш яно не б’ецца ўстрывожана,
Не імкнецца вырвацца з грудзі,
Што ж яго так моцна запалохала?
Цяжкасці няма адказ знайсці!
Звыклася, заціхла і забылася,
Зачарсцвела дзесьці ў закутках
Сэрца чалавека, што згубілася
На жыццёвых зблытаных шляхах.