Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сэрца не кавун вам і не не свечка

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

дзесьці вые ў снежані завея,
а ў нас дажджы так безнадзейна,
дробныя халодныя дажджы...
Зрэшты, я ў дажджах не эрудыт.

Ліўневыя, сонечныя – важна,
Што гняце вільготнасць неяк цяжка
карабаціць пачуццёвы ніты –
сэрца не базальт і не граніт.

Сэрца не кавун вам, і не свечка,
калі хрусне, тут яму і вечка,
не ратуюць холад і снягі
гэты згустак жыцця а ні-ні.

Ну а снежань дадае ў марозе
даты-даты на маёй дарозе
і гадзіннік стукае як чад
з кроплямі няўважлівымі ў лад.



цудоўна.

цудоўна.

чароўна, вельмі чароўна.

чароўна, вельмі чароўна.

добра верш гучыць.

добра верш гучыць.

але, яно гэна, так.

але, яно гэна, так.