Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шапні напаследак мне простае слова!

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Апошняе лета, апошняе лета...
я тут пражываю ля Альфы і Бэты
і далей лячу да загадкавых вежаў
бязмежжа Сусвету, Сусвету бязмежжа!

Шапні напаследак мне простае слова:
кахаю! – магчыма, яго я няварты,
ды стане яно мне зваротнаю картай
ад Вегі далёкай і юнай умоўна.

Жадаю ўглядзецца за мілыя вейкі,
у бездані погляду знікнуць навекі,
але я не ўмею, але я не ўмею
сардэчным цяплом ажыўляць Галатэю!

Скажы мне: кахаю! – і скончым на гэтым,
і я палячу за апошняе лета,
каб песціць надзеі лірычную дозу –
ты ўсё-такі выйдзеш з анабіёзу...



рамантычна вельмі і прыгожа

рамантычна вельмі і прыгожа