Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шэрань

Сярэдняя: 2.5 (10 галасоў)

Адрэзак спатрэбіцца пэўны -
Ушчэнт сапсаваны настрой.
Дзянёчак парушаны мерны
Раптоўнай сустрэчы з табой.
Навошта калісьці быў даны,
Нішчымны, бясплодны герой?
Сумеснаму шлюбу адданасць -
Мучэнне, чым зараз самой.
Пакорнай. заўсёды трывалай
І вернай жанчынай была.
Падспудна замучвала мара -
Займець, нарадзіць бы дзіця...
Ды час той патрэбны мінуўся
І сам за каханкаю збег
Саюз наш пустэчай гукнуўся,
Ахвярнасць узняўшы на смех.
Дык хай цябе Бог выбачае
І я не трымаю больш зла...
Надзейка суцішна сцвярджае:
Павер! Ты не будзеш адна...



Вельмі складаны і цудоўны

Вельмі складаны і цудоўны верш. Добры рытм. Лёгка чытаецца. Мне вельмі спадабался.

Спадабаўся верш! Я буду з

Спадабаўся верш! Я буду з Вамі ў думках...Лявон.

Вельмі ўдзячна! Яшчэ больш

Вельмі ўдзячна! Яшчэ больш прыемна, что вершы чытаюць. Для мяне гэта вышэйшая ўзнагарода