Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шкада

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Шкада адыходзячых дзён і хвілін,
У якіх не было анічога,
Крамя існавання пад наступам сіл,
Крамя замірэння з прыгонам.

Калі пазнаецца не смак перамог,
А нават няма супраціву,
Паўстане пытанне – навошта мне бог,
Якому такі я немілы?

Навошта патрэбны я, і для чаго
Наогул на свет нарадзіўся?
Альбо я не я? І жыццё не маё?
Я што, на яго пагадзіўся?

Схіляцца, прыслужваць, яшчэ дагаджаць-
Каб толькі было існаванне?
Мне гэтага нешта зусім не шкада,
І ў выгляду выйсця было б пахаванне.

Але ж не схіляючыся не пазнаць
Адрозненне тыдняў працоўных
Ад свята, што вартае каб набліжаць,
Якое павінна(!) адбыцца галоўным!

Галоўнае, каб набліжаліся дні,
Альбо нават толькі імгненні,
У якія нам лёгка было б падвясьці
-Я спраўдзіў уласнае ў свеце з'яўленне.



Пастаўце хто-небудзь і сюды

Пастаўце хто-небудзь і сюды калоў і якіх небудзь абразаў, бо бачу, што і сапраўды хлусня напісана.