Шкадуюць нас жанчыны люба,
але не разумеем іх,
высушваючы півам губы
ў складаных рэчах і прастых.
Рашыў -- адрэзаў.
І глыточак.
Да пераможнага канца.
Піўнымі куфлямі грукочам -
а сэрцы разбіваюцца. .
Не-не, не ўсіх я так, паверце!
Доволі ў свеце мужыкоў,
якія калыхаюць дзіцем
жану на стыку кулакоў.
Няма прасцей нічога ў свеце,
чым, расцінаючы кулак,
каханую, як росчырк, ўвесці
ўглыб рыфмаванага радка.
Але мы не даводзім гэта
і ставім на чале вугла
не ранак сонечнага Фета,
а вечар з сябрам ля стала.
Жанчыны жа маршчыняць твары,
ўсё прабачаюць нам зрэдзьчас,
і ловяць сонечныя мары,
якія раней білі з нас.
бо шкадуюць, як любяць,
бо шкадуюць, як любяць, кахаючь. цудоўны верш.