Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Шлях

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Імкнуся шлях хутчэй агораць,
але няведама куды,
не цягне нудна перагортваць
мне мітуслівых дзён лісты.
Што будзе, то і будзе... ісціны
не праліецца праз базальт...
Калісь былі ў Расіі прыстані,
травой зарос да іх асфальт,
даводзіцца дыміць з натугай,
пракладваць у балоце гаць,
не падганяць сябе папругай,
а ўсё да ісціны імчаць.
Там хвалі лашчаць акаёмы,
карэнныя там рыбакі,
там рыба смачная, вядома
і хлеба ломкія кускі –
не задарма, не на халяву –
за дэкламацыю балад
пра доблесную тую славу
скрозь бой прабіўшыхся салдат.

Шчыглы засвішчуць на світанку
сцягоў палошчацца асцё,
смуга зацягвае заранку,
не зацямняючы жыццё;
загасла вогнішча, астыла,
і зноўку крочыць ў цемнату,
але не строем, так абрыдлым,
у маю зямную мілату...



верш на высокім узроўні,

верш на высокім узроўні, вельмі цудоўна.