Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што мне трэба?

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Калі б спыталі, што мне трэба,
Не ведала б што адказаць.
Мая сапраўдная патрэба
Не будзе выпадку чакаць.

Сама я зведаць не імкнуся
Свае пачуцці, мары, сны…
Здаецца часам уздымуся,
А часам лягу да зямлі.

Магчыма ва ўзросце справа,
І далей будзе ўсё на лад,
Але чаго ж мне не хапала
Праз час пазнаю я наўрад.