Што рабіць?
Веснавое сонейка ў хату зазірае.
Чаму хлопчык сумненькі? Чаму не гуляе?
Хмурыць тварык чысценькі, быццам вось заплача.
Па падлозе сонечны зайчык цвеліць-скача.
Ды Віцёк не бачыць зайчыка і сонца,
Бо заплюшчыў вочкі, не глядзіць у аконца.
Чым заняцца, хлопчык аніяк не знае.
--Што рабіць? У таты і мамы пытае.
“Пачытай вось кніжку, ці малюй”. Алоўкі
Хлопчык параскідваў па пакоі лоўка.
“Не хачу малюнкаў і кніжак не трэба”
На двары такое ласкавае неба.
Ну, чаму ж ты, хлопчык, ходзіш усё пануры,
Каб маглі смяяцца, засмяялі б куры.
“Маўчыць тэлевізар. Трэба ж сапсавацца,
Вось я і не знаю, чым цяпер заняцца…”
Ах, які дурненькі. Птушачкі спяваюць,
Дзеці на палянцы бегаюць-гуляюць.
Я хачу, мой хлопчык, цябе ў тым упэўніць—
Тэлевізар свету людзям не заменіць.
2000 г.