Што за сумныя песні
       спяваеш ты, Белая Русь!
Як валошкі на ўзмежку
       тужліва яны прарастаюць.
«Ой ляцеў белы гусь...»
       А куды ён ляцеў, белы гусь,
Калі ў небе тваім
       толькі шэрыя гусі лятаюць?
З далячыняў сівых
       наплывае самотны напеў,
Я прадоўжыць яго —
       нават голас мне дай —
       не вазьмуся...
Дык суцешыцца б тым,
       што не толькі хацеў,
       што паспеў
Праляцець над табой,
       прамільгнуць над табой белым гусем...
 
        	
Чаму не пішаце пра жыццё, а
Чаму не пішаце пра жыццё, а пра гусей? А можа гэтыя махляры пры ўладзе, якія вядуць і ўже завялі нас у балота вас задавальняюць? Нядаўна папаў на гэты сайт і прапаную свае вершы, чытайце. Дед 70 лет.
Гайдукевич
Здавалася, што ўсё добра, ды
Здавалася, што ўсё добра,
ды вось якая праблема:
у беларускай мове "гусь" - гэта яна - асоба жаночага полу,
а яе "муж" - асоба мужчынскага полу - "гусак"!
Зірніце, калі ласка, у слоўнік...
Уладзімір Някляеў - Паэт і
Уладзімір Някляеў - Паэт і Чалавек!
Цудоўныя і пранікнёныя вершы!
Цудоўныя і пранікнёныя вершы! Я вельмі цаню і паважаю аўтара.
А чаму менавіта гусь?
А чаму менавіта гусь (хай нават белы)? Чаму не арол? :)