Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сінін

Сярэдняя: 1.7 (6 галасоў)

Сінін - сінічка, вёсачка - крынічка,
Над галавою жураўліны клін.
Матуліныя казі над калыскай -
Мінулага дзяцінства ўспамін...
Ты мая крынічка, вёсачка - сінічка
І чуваць мне продкаў галасы,
Ды няўцешны думкі пра цябе, калыска,
Ты ў маім сэрцы назаўжды.
Апусцела вёска. Сірацінкі - хаткі
Вокнамі пустымі сумна так глядзяць.
Пранізаў мне грудзі боль тупы знянацку
Бо няма хацінкам ужо каго чакаць.
Я іду дадому ў роспачы самотнай
Памалюся Богу за ўсіх жывых,
А над вёскай роднай песняю журботнай
Пракрычаў у небе жураўліны кліч...