***
Кахаць
усім сэрцам
зусім нецяжка, так,
бо аддаў табе жыццё ўсё
і смак
вуснаў
сваіх сухіх,
як у перавертня...
Падарыў табе вецярок
летні...
Яшчэ
душы трохі
табе аддам сваёй,
толькі не будзь такой чэрствай
змяёй.
Калі
жадаеш ты -
кусай мяне жорстка,
мяса пракусвай да самой
косткі.
Але
ведаеш, я
нават буду рады
адчуць вільгаць чырвонай па-
мады...
***
Крыкі
душы маёй,
як лісця на доле...
Гніюць плоццю разам з маёй
воляй...
***
Ведай!
Кахаў цябе,
як рыба вадзіцу,
ну а ты ў маё сэрца -
спіцу...
***
Прыдзі
да мяне,
хоць ветрам зімнім,
і хоць смерцю, хоць бурай, хоць
ліўнем...
Прыдзі,
да мяне,
чакаць цябе буду
дубам адзіным на поле-
цудаў...
Прыдзі
да мяне,
хоць змяёй прыпаўзі
цябе я прыму любую...
Прыдзі...
***
Вочы,
быццам вішні саспелыя,
крокі нясмелыя,
вусны гарчаць...
Маўчаць...
***
Край мой,
соснаў гоман!
Рачулак ціхіх плынь...
Люблю цябе... Хоць нават гаркі
палын.
2016 г.