Купiў слонiк парасонiк, Скача з iм, нiбыта конiк. Слану не трэба капюшон – Не схавае вушы ён. Слонiк вушкамi махае, З парасонам падлятае, Круцiць хобат ён – свой носiк, I ляцiць, як верталёцiк. Вось такi цiкавы слон, У яго ёсць парасон.