Над намі словы ўладараць.
Мы чуем і гаворым іх.
Яны то здружаць, то пасвараць
Сяброў і ворагаў маіх.
Бо словы розныя бываюць.
Адны – агню стрымаюць шквал,
Другія словы забіваюць
Усё жывое напавал.
Ад слова сэрца халадзее,
Праходзіць сон і забыццё,
Ад слова рушацца надзеі,
Ад слова свеціцца жыццё.
Ад слова вырастаюць крылы,
А ў сэрца грукае любоў,
Ад слова прыбываюць сілы,
Дык не шкадуйце шчырых слоў!
А здатным толькі на дакоры
І гучна словамі грымець,
Каб не прыносіць людзям гора,
Было б найлепей анямець.
Вельмі добры верш. Сапраўдны,
Вельмі добры верш. Сапраўдны, жыццёвы.