На Свята Ахвяравання Панскага (Маці Божай Грамнічнай)
Вецер пяе, кліча птушак у вырай,
Мокрае лісце - жоўтым у дзверы.
Словы лагодныя: „AveMarіa...“;
Як чысты свет і масты нашай веры.
Праз сотні дзён, абрываючы крылы,
Па першай вадзе вярнуцца да хаты.
Абшары прамовяць: „Ave Marіa...“
На ліпе старой запішчаць бусляняты.
Нізкі паклон да зямлі мой Радзіме,
Што слухаць і бачыць мяне навучыла.
Словы пра вечнае -„Ave Marіa!“,
Вера людзей і зямлі нашай сіла.
02.02.2013, Сяргей Брандт
Не дрэнна Ave Maria
Не дрэнна Ave Maria