Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смак роднае мовы

Сярэдняя: 3.6 (23 галасоў)

Смак роднае мовы,
Які ты жаданы!
І гукі, і словы -
І радасць, і рана…
Часцей і часцей
Я вас чую па свеце.
Мацней і гучней
З вамі сэрцанька б’ецца.

Смак роднае мовы,
Які ты салодкі!
На вуснах дзяцей
І прыгожай малодкі,
У казках народных,
У песнях і ў вершах...
Заўжды будзеш родны,
У душы будзеш першы.

Смак роднае мовы,
Які ты гаючы!
Як голас сумлення,
Што лечыць і мучыць,
Як матчына слова -
На шлях, на дарогу,
Як лёсу прадмова,
Што пісана Богам.

Смак роднага слова,
З дзяцінства - каштоўны!
Як насыпка з лёну,
Прасціна з бавоўны,
Як гляк з сырадоем,
Як хлеба акраец
З зямлі, што заўжды
Для цябе - дарагая!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120051106243



У паэтычным сэнсе верш

У паэтычным сэнсе верш добры...але ў сэнсе праўдзівасьці..Мне здаецца наконт нашай мовы патрэбна было напісаць :"Радзей і радзей яе чую на свеце"

сэрцанька -- на беларускай

сэрцанька -- на беларускай мове будзе СЭРЦАЙКА