Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Смелы Кот

Сярэдняя: 4.7 (41 голас)

Сабака ў сенцах выспаўся, пад'еў
I выйшаў на падворак, бо хацеў,
Як кажуць, крышачку размяцца.
Вось бачыць, ля варот
Ідзе суседскі Кот.
«Гаў, гаў! —
Сабака забрахаў, —
Бадзяцца
Прыйшоў на наш падворак, абармот!
Ты зараз ад мяне махнеш на плот».
Ён да Ката наўсцяж памчаўся.
Па вопыту ён ведаў, што каты
Заўсёды ад сабакі лататы
Штосілы задаюць. А гэты не спужаўся.
З пагардай на Сабаку паглядзеў,
На сцежцы сеў
I лапу з кіпцюрамі ўзняў рашуча.
«Спрабуй вось, зачапі, — нібыта ён казаў, —
Адхопіш пачастунак мой балючы».
Сабака гэтакай сустрэчы не чакаў.
Брахнуў, падціснуў хвост і дзёру даў.
На тым і скончана размова.

З хуліганам абыходзься так.
Пачне ён вырабляць,— пад нос яму кулак!
I хвост падшчэміць ён абавязкова.



Вельми прыгожая байка. Яна

Вельми прыгожая байка. Яна мне спадабалася!