Намалюю млын самотны ў забыцьці,
Не пабачыўшы апошняе сьвітаньне.
Што шукаю я ў сваім жыцьці,
Веру ці адданае каханьне?
Намалюю шлях наш занядбаны ды тугі,
Песьцячы самотную надзею.
І скрыпяць на шыях ланцугі,
Край мой — у душы цябе сагрэю.
Намалюю хлопца што ня сьпіць,
Ноччу ён пакутуе ад болю.
Сэрца за радзіму ўсё баліць,
Ды нянавісьць не дае спакою...
Што згарыць, то не згніе, І
Што згарыць, то не згніе,
І не дасьці гною.
Не палі масты усе -
Не дадуць спакою...