Там, дзе сосны спяваюць
Песні белым бярозкам,
Там спрадвеку стаіць
Мая родная вёска.
Я не ведаю болей
Месца лешага ў свеце,
На вялікай, блакітнай,
На нашай планеце.
І як толькі куды
Ад цябе ад’язджаю,
То ў душы аніколі
Я спакою не маю.
Сніцца родная вёска,
Хата бацькава з краю,
На паляне суніцы,
Цiш зялёнага гаю.
Каля самай сцяжынкі
Б’е з-пад вербаў крыніца,
Крышталёвы струменьчык
У праменях іскрыцца.
Хто цябе, Беларусь,
Назаўжды пакідае,
Той нічога святога
Ў сваім сэрцы не мае.
Хай на родных палетках
Ніва мірная спее.
Беларусь — мая кветка,
Яшчэ больш расквітнее!