А снег пайшоў, а снег пайшоў,
I гэтак нечакана,
З двух лёгкіх хмарак-спарышоў —
Зусім неабяцана.
Перасмыкнуўся ценем дзень,
Ураз аблёгся вецер,
I косы сонечны прамень
Згадаў аб цёплым леце:
Паўнеба сонца заняло,
Яшчэ паўнеба — хмараў
Імглой падбітае крыло —
I вось пярун ударыў!
Ну, а сягоння сярод дня,
Сярод яго яснотаў,
Снег паваліў, і цішыня
Грамчэй ад гром-грымотаў.
Прыгожа, трошк1 сумна... Але
Прыгожа, трошк1 сумна... Але усе уяуляецца вельм1 яскрава.
Так1я метамарфозы наз1раю вельм1 часта, гледзячы у акно са свайго 13-га паверха:) Хаця, на самой справе усе глыбей, адчуваем душу паэта, вось так1я пераходы ад сумнага да вясёлага.