Дзве бутэлькі Джэка, мікрафон, гітара
Сціплым асяроддзем на стале –
Рэчы, што імгненна напаўняюць,
Канцэнтруюць гукі без яе.
Мара, як жыцце, жыцце, як думкі
Зацягнулі мой паўночны свет,
Недакладнай вартасці прыдумкі
Пакідаюць незаўважны след.
Слухаць тое, што не варта слухаць,
Чуць і бачыць шчасце на мяжы..
Шчасце, як прыемна дзьмеш у вуха!
Не цурайся слоў сваіх, скажы!
Што яшчэ пачуць, бо замінае,
Што патрапіць на маёй зіме?
Я блукаю ў пошуках, шукаю..
Што прыгатавана для мяне?
Я вачэй не бачу – толькі хмары,
Я не бачу шляху – толькі снег!
Непатрэбны ціск дзіцячай мары
Вызывае толькі сумны смех.
Няўмела сэрца дзьме нязначна,
Б’е папсовым рытмам у грудзях.
Можа, я павінен быць няшчасным,
Бо на тварах бачу толькі страх?
Што, няўжо няшчасце ёсць аснова,
Каб адчуць прабелы ў душы?
Я жыву дакладна толькі словам,
Што блукае марна па шашы.
спадабалася, дзякуй =)
спадабалася, дзякуй =)
Верш- та які цудоўны! І што
Верш- та які цудоўны! І што галоўнае - да душы надта ж прыйшоўся... Падпаў пад настрой... Пад зіму гэту...)