Мне сніўся сон: мяне не разумелі.
Я гаварыў, а словы, быццам град,
Па тварах і вачах людзей звінелі
I да мяне вярталіся назад.
Я гаварыў: адрына, вёска, дзіва.
Я гаварыў: каханне, слодыч, спеў.
А голасу, ахрыплага і дзікага,
Ніхто не чуў, ніхто не разумеў.
Муры маўчалі, грозна і сурова,
I ў роспачнасці гэтай нематы
Падумаў я: калі не трэба мовы,
Каму патрэбны гэты свет і ты?
I я да нейкай бездані памкнуўся
I ўбачыў цемру і свой блізкі скон.
Апошні крок... Ды раптам я прачнуўся
Такі вось сон. Такі трывожны сон...
Сон трывожны, але не без
Сон трывожны, але не без падставы.
Дзякуй! Проста і зразумела
Дзякуй! Проста і зразумела
цікавы верш
цікавы верш