У цёплай пасцелі паміж голымі сценамі,
Я адчуў новы ўзровень паветранай волі,
Я стаў птушкай свабоды з рэзанымі венамі,
Паляцеўшы да сонцу праз нябесныя пакоі.
Там толькі тысячы зорак, як вочы анёлаў,
Бачаць наскрозь, вызваляючы гора,
Пакідаючы душу халоднай і чыстай,
Без пачуццяў аб стратах і віны асабістай.
Няма больш думак і сэрца не сышло крывёю,
Нельга больш плакаць, бо слёзы – пясок,
Пульс моўчкі стаіць, не размаўляе са мною,
Як стары раяль стаміўся ад болю.
Што можа быць лепш, які сон прыгажэй?
Між прастораў бязмежных у вольным палёце,
Я падстрэлены, як птушка, усё ніжэй і ніжэй,
Прыціскаюся целам да халоднай зямлі.
Вочы рэжа святло, накаціліся слёзы,
Сэрца быццам свердзелам прабіта,
Новы ўздых, як балючасці свежая доза,
Я прачнуўся ад сну, смяротны і збіты…
13 мая 2010
У рэальным жыцці, як і ў сне:
У рэальным жыцці, як і ў сне: можна хутка атрымаць, і так жа хутка страціць...