Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сорамна

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Сорамна…
карыстацца паўсюль чужынскаю моваю,
Сорамна…
не знаходзіць замены ёй беларускімі словамі,
Сорамна…
глядзець тэлевізар і слухаць радыё,
Гора там, дзе пануе страх і апатыя,
Значыць, гора нам.

Цяжка мне…
халоднай крывёй абліваецца сэрца,
Цяжка мне…
ў краіне сваёй сабе не знаходжу месца,
У радзіме маёй чужынцы цяпер уладараць,
Няма аб чым тут зараз больш марыць,
Ня мае сэнсу ўвогуле марыць.

Кепска мне, калі чую афіцыйныя дадзеныя,
Што ўсё добра, выдатна — «дзякуй уладзе»;
У краіне мір, спакой і верацярпімасьць,
Толькі чамусьці баліць галава — актыўнасьць
Сонца павышаная — гавораць сыноптыкі,
Я не зьяўляюся спэцыялістам па оптыцы,
Каб бачыць, што ўсё ня так.

Іншыя вераць, лічаць, што пройдзе
Празь некалькі год, а мо і стагодзьдзяў,
Ды толькі як тады Беларусь будзе звацца,
Русыфікатараў плённая праца
Ідзе паскораным тэмпам.

Стаю, абгорнуты бел-чырвона-белым сьцягам,
Гляджу на блакіт неба, аблокі зыгзагам
І думаю, што ўсё, усё безнадзейна,
Ах, калі б хоць раз памыліцца, чарговая дзея
У драме гісторыі…

Сорамна, што гэткія думкі я маю,
Сорамна, што не хапае моцы змагацца,
Цяжка мне, але сьцяг мае раны хавае,
І ведаю — наперадзе пляцы,
Наперадзе воля…