Надакучыла жыць, па шчырасці,
Прадчуваннем будучых святаў,
Спадзяваннем лепшае долі
І чаканнем сонца ў ваконцы.
Можа, нам не дадзена вылезці
З-пад асфальту, з-за мура, з-за кратаў?
Мо й няма аніякай волі,
І крыжовы шлях наш - бясконцы?
Мы ратуемся ад адчаю
Цяжкай працай, мроямі, вераю.
Мы сябе акружыць стараемся,
Нібы валам, сяброўскім колам.
Адчуваць даўно прызвычаеныя
Ледзяное дыханне імперыі,
Абураючыся, скараемся
Непрыдуманым намі законам.
Прагуляўшы ўрокі гісторыі,
У краіне кожнай - чужынцы,
Не на тыя глядзім гадзіннікі,
Ходзім вуліцамі не тымі:
Не Сапегі, і не Баторыя,
А Суворава і Дзяржынскага.
З летуценнікаў выйшлі цынікі,
Патрыётаў сляды прастылі...
У эпоху постмадэрнізму
Сумна ад палымяных заклікаў,
Ад двудушнасці і бяздушнасці,
Ад наіўнасці бесклапотнай,
Ад паганства і атэізму,
Ад паэтаў і ад празаікаў...
Божа, дай мне хоць кроплю мужнасці,
Каб сустрэць, што надыдзе потым.
падзяляю думку
падзяляю думку аўтара.
А.Такінданг
Што азначае
Што азначае "экзыстэнцыялізм"?
верш зразумелы, а назва?
Філасофская плынь у міжваенны
Філасофская плынь у міжваенны перыяд.
то бок вайна будзе? у вершы
то бок вайна будзе?
у вершы аб гэтым?