Белы снег так кладзецца бялютка і роўна.
Гэта зімняя ноч сцеле чысты абрус.
І танцуюць сняжынкі прыгожа, чароўна
Непаўторны, нібы ў першыню, срэбны блюз.
Срэбны блюз – гэта дзіўная песня кахання.
І ўсё навакол, быццам здейснены сон.
Срэбны блюз – гэта светлае шчасця чаканне.
Нам з табой назаўсёды запомніцца ён.
Колькі цудаў у гэтым звычайным зацішшы!
У мінулым пакінуты цяжкасцяў груз.
Многа дзіўных старонак яшчэ мы напішам
І станцуем з табой срэбны блюз.
талантливо,очень легко
талантливо,очень легко читается,удивляешься насколько человек одарен ,чтобы сотворить такое!