На двары маім узнік
незвычайны снегавік:
сімпатычны, абаяльны
дабрадушны і брутальны.
Распусціў з галінак коскі –
наймаднейшая прычоска –
нібы дрэды ці антэны.
Выгляд – проста ачмурэнны!
А на носе – эксклюзіў –
хтосьці шышку прычапіў.
Знекуль птушкі прылятаюць
и насенне ў ёй шукаюць.
А усмешка… А усмешка –
проста нейкая пацешка:
пазбаўляе ад турбот
заклапочаны народ.
Снегавёнка свет прыкмеціў –
и дарослыя і дзеці:
падыходзяць, аглядаюць,
шчыра ўсмешкамі вітаюць.
Беласкуры, яснавокі,
погляд – хітры, з павалокай,
хлопец – файны, незалежны.
Ці не ўнук бабулі снежнай?
4.02.2013