Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

"Старэчая любоў"

Сярэдняя: 4.6 (136 галасоў)

“Старэчая любоў”… Нашто такія словы?!
Пакуль кахаеш ты, гадзін не лічыць лёс!
Калі дзеля любві на подзвігі гатовы,
Хай не гняце цябе сапраўдны твой узрост!

“Старэчая любоў?”… Мо, спелае каханне?
Не варта ўспамінаць, якім ты быў раней!
Няхай ужо цішэй пачуццяў шугаванне,
Але святло любві – жаданей і мілей!

“Старэчая любоў” – не толькі пацалункі,
Але і тое, што ... так дапаўняе іх:
Усмешак цеплыня, паднесеныя сумкі
Ды шчэ "паходы" ў парк увечар удваіх…

“Старэчая любоў”… Сімфонія абдымкаў…
З пяшчотай у вачах, слязінкай на шчацэ…
Ці ведае юнак з даўнішніх фотаздымкаў,
Што шчасце – калі ёсць рука ў тваёй руцэ…

“Старэчая любоў" – не горшая на свеце!
Калі б жыцця яшчэ – абраў такую б зноў!
Не здолець маладым у іх спякотным леце
Спазнаць салодкі смак асенніх маразоў!



Здоровское!!!! За душу

Здоровское!!!! За душу берёт!!!

Вельмі спадабаўся Ваш

Вельмі спадабаўся Ваш верш,такі шчыры, цеплы, зразумела.Дзякуй Вам за прыемныя хвіліны.

Вельмi прыгожы верш!

Вельмi прыгожы верш!

Выдатна!

Выдатна!

Той самай Таццяне

Той самай Таццяне (А-не-гінь)

Не ганьбіце ўжо так. Не толькі ж рукі- СУМкі.
Мая прыцісьне ўраз(!), калі не то кажу,
Калі не то пішу, шкадую пацалункі...
Не абдыму, і я, як сам не свой хаджу.

Вельмі добры верш! Мне

Вельмі добры верш!
Мне спадабалася.